Актывісты руху «За свабоду» у рамках ініцыятывы «За Еўрапейскую Мастоўшчыну» распачалі кампанію ў абарону мастоўскіх мужчын ад незаконнай дактыласкапіі. На працягу апошніх дзён жыхары Мастоўшчыны масава атрымліваюць позвы ў Мастоўскі РАУС для здачы адбіткаў пальцаў.
Рэгіянальны каардынатар руху «За свабоду» у Гарадзенскай вобласьці Алесь Зарэмбюк паведаміў, што ў рамках кампаніі плануецца шырокае інфармаванне насельніцтва Мастоўскага раёна з дапамогай друкаваных матэрыялаў аб добраахвотнасці дактыласкапіі і магчымасьці на законных падставах адмовіцца ад здачы адбіткаў пальцаў.
Актывісты намераны акцэнтаваць увагу на палажэннях Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі» і Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Беларусі якія адносяцца да рэгулявання дакталаскапічнай рэгістрацыі.
«Мы не выступаем супраць дакталаскапіі як законнага сродка выяўлення злачынцы, альбо дактыласкапічнай рэгістрацыі згодна з артыкулам № 7 Закона Беларусі «Аб дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі», які рэгламентуе правядзенне абавязковай дакталаскапіі ў адносінах да пэўнай катэгорыі грамадзян. Мы выступаем супраць незаконнай працэдуры масавага зняцця адбіткаў пальцаў і далоняў працуючых мастаўчан. Гэта рабочыя «Мастоўдрэва», прадпрымальнікі, супрацоўнікі ЖКГ і прадстаўнікі іншых цывільных прафесій», — кажа Алесь Зарэмбюк
Актывісты кампаніі «За Еўрапейскую Мастоўшчыну» накіравалі калектыўны зварот кіраўніку Мастоўскага РАУС Віктару Алесюку і пракурору Мастоўскага раёна з патрабаваннем патлумачыць незаконныя дзеянні мастоўскай міліцыі і прычыну масавай рассылкі позваў для здачы адбіткаў пальцаў.
Источник:
http://naviny.by/rubrics/society/2009/02/12/ic_news_116_306246/
No comments:
Post a Comment