Monday, January 4, 2010

Адміністратыўная справа для Руслана Сандразда

Адміністратыўнай справай абярнулася для 30-гадовага жыхара Бярозы Руслана Сандразда спроба высветліць у кабінеце следчага Зміцера Гукіна, куды Сандрозда запрасілі па павестцы, для чаго ён павінен здаваць адбіткі пальцаў.

Па словах Руслана Сандразда, следчага адразу вывела з сябе смеласць мужчыны. Тым больш, што ў кабінеце аказалася шмат слухачоў, якія моўчкі здавалі адбіткі пальцаў.

У пратаколе, складзеным у міліцыі, запісана: вёў сябе вызываюча, абражаў супрацоўніка міліцыі Гукіна, пагражаў расправай, звальненнем з органаў. На просьбу спыніць супрацьпраўныя дзеянні не рэагаваў. Сведкамі аказаліся толькі супрацоўнікі міліцыі. 4 студзеня ў судзе Бярозаўскага раёна справа Руслана Сандразда будзе разгледжана ў судзе.

Ганна Васілевіч, Радыё Рацыя.
Источник:
http://www.racyja.com/news/materyyaly/sotsyum/23121.html

No comments:

Post a Comment