Марына Шубіч — студэнтка 5-га курса БДЭУ. Яна павінна была выйсці на станцыі «Кастрычніцкая». Сяброўка, якая ехала разам з ёй у метро, выйшла на адну станцыю раней. Як даведалася пра выбух, адразу пабегла на «Кастрычніцкую». Там яна дзяжурыла да начы, пакуль каля 23 гадзін не вынеслі Марыну. Яна была ў такім страшым стане, што сяброўка пазнала яе толькі па адзенні. Па словах знаёмай Марыны, дзяўчына толькі на 15 хвілін прыйшла ў прытомнасць — астатні час знаходзіцца ў безсвядомым стане.
Дзяўчына знаходзілася пад заваламі нават тады, як у 20.20 Аляксандр Лукашэнка з сынам Мікалаем спусціўся на станцыю.
Бацькі Марыны жывуць у Магілёве. Цяпер яны выехалі ў Мінск.
Шубіч Марына Мікалаеўна нарадзілася ў 1988 годзе. Шпіталізавана ў 3-ю Гарадскую клінічную бальніцу, - паведамляе nn.by
Источник:
http://naviny.org/?p=5775
No comments:
Post a Comment