Еўрапейскае радыё для Беларусі11 супрацоўнікаў фірмы “Владпродимпорт”, якая імпартуе ўкраінскія сокі ў Беларусь дагэтуль знаходзяцца ў мінскім следчым ізалятары. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў бацька арыштаванага рэгіянальнага прадстаўніка фірмы ў Баранавічах Віктар Дранюк.
“Нічога не вядома. Яны так і сядзяць. 9 рэгіянальных прадстаўнікоў, дырэктар і намеснік. Начальнік следчага ўпраўлення ГУПР прагаворваецца, што ў іх нічога няма. Тым не менш, іх прэтэнзіі — гэта тое, што затрыманыя не супрацоўнічаюць са следствам. Не даюць патрэбных следству паказанняў”.
Нагадаем, супрацоўнікі фірмы “Владпродимпорт” былі затрыманыя ў жніўні па падазрэнні ў датычнасці да выбуху ў Мінску 4 ліпеня. Без прад’яўлення абвінавачвання і іншых следчых дзеянняў арыштаваныя знаходзіліся за кратамі 10 дзён. Толькі на чацвёрты дзень да іх дапусцілі адвакатаў. 28 жніўня ім прад’явілі абвінавачванне. Але ўжо ва ўкрыцці даходаў і няплаце падаткаў.
Тады міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў заяўляў, што эканамічныя злачынствы былі выяўленыя падчас расследавання справы аб выбуху.
Варта зазначыць, што ў афіцыйным абвінавачванні большасць затрыманых праходзіць як “нявызначаныя асобы”.
No comments:
Post a Comment